Дзмітрый Пятровіч


“Анёлы”


Мінск: “Мастацкая літаратура”

Пра кнігу:

У зборнік Дзмітрыя Пятровіча ўвайшлі аповесці, апавяданні, эсэ, якія раней былі апублікаваны і атрымалі станоўчую ацэнку крытыкі і чытачоў, а таксама новыя творы пісьменніка. Містычна-прыгодніцкая аповесць “Белая Жанчына” напісана на выключна новым для беларускай прозы матэрыяле — пра спелеолагаў. Як вядома, гэта людзі, апантаныя даследаваннем пячор. У аснову дэтэктыўнай аповесці “Джэк” і апавядання “Анёлы” пакладзеныЯ рэальныя падзеі. Апавяданне “Цана крыві” прысвечана памяці ахвяр трагедыі ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года.


Пра аўтара:



Дзмітрый Пятровіч — паэт, празаік, кампазітар. Нарадзіўся 29 красавіка 1971 г. у г. Заслаўе Мінскай вобласці. Скончыў музычна-педагагічны факультэт, факультэт беларускай філалогіі і культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, потым магістратуру. Шмат гадоў настаўнічаў. Цяпер працуе вядучым стылістычным рэдактарам газеты “Звязда”. Сябар Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У 2010 г. убачыў свет зборнік яго паэзіі “Белая квецень кахання”, праз два гады — кніга прозы “Белая Жанчына”, адзначаная Рэспубліканскай літаратурнай прэміяй “Залаты Купідон” (2-е месца на конкурсе “Найлепшы твор 2012 года”), у 2013 г. выйшла другое, дапоўненае выданне гэтага зборніка. Зборнік вершаў “Адзіноты пажоўклыя дні” выйшаў у 2014 г., кніга прозы “Анёлы” — у 2015 г. Аўтар больш за 100 песень на словы сучасных беларускіх паэтаў (у тым ліку на свае вершы).
Вынікі апошніх гадоў:
2015 2014 2013 Маяк Минска Наращивание волос Минск Цветной френч
Арганізатары: