Андрэй Адамовіч


“Таўсьціла і лешч”


Вільня: “Логвінаў”

Пра кнігу:


Тры сябры выпраўляюцца ў рыбу. Максім мусіць злавіць ляшча. Ён добра ведае стратэгію і тактыку лоўлі вялікай рыбы, шматлікія хітрыкі. Але вось ужо два гады яму не шанцуе. Ці дасць ён рады гэтым разам? Ці выцягне ляшча?

Ці могуць вячоркі з алкаголем ля вогнішча скончыцца панажоўшчынай? Можа быць, мясцовыя скрадуць вуды? А калі сяброў разарве мядзведзь? Нельга выключаць і пытання “А ці не ўтопіцца хто з іх?” Як завуць двух астатніх сяброў і чым будуць займацца яны? Адказы на гэтыя загадкі — у кнізе. Таксама вы можаце выкарыстоўваць яе як кароткі даведнік па фідарнай лоўлі і галактычных падарожжах.

Пра аўтара:


Андрэй Адамовіч — паэт, празаік. Нарадзіўся ў 1984, жыве ў Мінску. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (2006). За кнігу паэзіі “Дзень паэзіі смерці дзень” (2012) уганараваны прэміяй "Дэбют". Тройчы перамагаў у конкурсах маладых літаратараў Беларускага ПЭН-цэнтра (2006, 2010, 2012). Удзельнік міжнародных літаратурных фестываляў ("Кіеўскія лаўры", "Вялікае княства паэзіі", "Вершы на асфальце" і інш.). Творы перакладзены на літоўскую, польскую, грузінскую і інш. мовы. Сябар Беларускага ПЭН-цэнтра.

Вынікі апошніх гадоў:
2015 2014 2013 Маяк Минска Наращивание волос Минск Цветной френч
Арганізатары: