Таццяна Барысік


“Жанчына і леапард”


Мінск: “Кнігазбор”

Пра кнігу:


Большасць сюжэтаў апавяданняў кнігі «Жанчына і леапард» — непрыдуманыя гісторыі з нашага паўсядзённага жыцця. Беларуская правінцыя на мяжы тысячагоддзяў: яе клопаты, радасці, боль, скруха, старэчая бездапаможнасць і дзіцячая непасрэднасць — уся гама пачуццяў і ўсе колеры блізкага вясковага неба ўважлівымі вачыма маладой пісьменніцы.

Пра аўтара:


Таццяна Барысік нарадзілася ў 1977 годзе ў Магілёве. У 1999 годзе скончыла Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. Куляшова, факультэт дашкольнага выхавання. Удзельнічала ў рэспубліканскім конкурсе маладых талентаў “Дэбют”, а таксама ў з’ездзе маладых літаратараў у Іслачы ў 1999 годзе. Аўтар самвыдатаўскага зборніка “Гаркну ў бліскучы мацюгальнік” (2003, Асіповічы). Вершы, фельетоны, нарысы, зацемкі і апавяданні друкаваліся ў часопісах “Першацвет”, “ARCHE”, газетах Наша Ніва”, “Навінкі” ды інш., гучалі ў эфіры “Радыё Свабода”.

Вынікі апошніх гадоў:
2013 2014
Арганізатары:


Партнёры: