Альгерд Бахарэвіч


”Белая муха, забойца мужчын”


Мінск: “Галіяфы”

Пра кнігу:

Гэты раман Альгерда Бахарэвіча — гісторыя жаночай банды, “дзевак без цара ў галаве”, якія кінулі выклік патрыярхальнаму грамадству. Хто яны: тэрарысткі, вар'яткі, мастачкі? Або проста прывіды мінулага, з якімі нечакана сустракаецца галоўны герой кнігі?


Пра аўтара:


Альгерд Бахарэвіч — пісьменнік і перакладчык. Нарадзіўся ў 1975 годзе ў Мінску. У 1997 годзе скончыў філалагічны факультэт БДПУ, працаваў настаўнікам, журналістам. Аўтар кніг прозы “Практычны дапаможнік па руйнаванні гарадоў” (2002), “Натуральная афарбоўка” (2003), “Ніякай літасці Валянціне Г.” (2006), “Праклятыя госці сталіцы” (2008), “Сарока на шыбеніцы” (2009), “Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча” (2011), “Гамбургскі рахунак Бахарэвіча” (2012), “Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення” (2012), “Каляндар Бахарэвіча” (2014), “Ніякай літасці Альгерду Б.” (2014), “Дзеці Аліндаркі” (2014). Паасобныя творы А. Бахарэвіча перакладзены на нямецкую, чэшскую, украінскую, балгарскую, славенскую, рускую мовы. Лаўрэат літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” за 2002 год. Паводле апытання інтэрнэт-сайта “Новая Еўропа” Бахарэвіч быў названы найлепшым беларускім пісьменнікам 2006 года. “Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча” ўвайшла ў шорт-ліст прэміі Гедройца-2012, “Гамбургскі рахунак Бахарэвіча” — у шорт-ліст той жа прэміі 2013 года, абедзве кнігі занялі па выніках другое месца сярод намінаваных на прэмію кніг; кніга “Дзеці Аліндаркі” атрымала ў прэміі Гедройца-2015 трэцяе месца.


Вынікі апошніх гадоў:
2015 2014 2013
Арганізатары: