Алесь Усеня
“Грэх”
Мінск: “Медысонт”
Пра кнігу:
Вера, Надзея, Любоў... Не ўсе ведаюць, што гэта не проста ўстойлівае словазлучэнне, а імёны маленькіх дзяўчынак, якія ў II ст. н.э. на загад рымскага імператара Адрыяна былі жорстка закатаваныя і забітыя, бо не пажадалі адрачыся ад Хрыста. Пра іх подзвіг расказваецца ў рамане. Іўдзейскае паўстанне, пасля якога яўрэі на дзве тысячы гадоў страцілі сваю тэрыторыю, інтрыгі і барацьба за трон у Рымскай імперыі, а перадусім — гісторыя трагічнага кахання маладых іўдзея і хрысціянкі, — усё гэта знітавана захапляльным сюжэтам.
Пра аўтара:
Алесь Усеня нарадзіўся ў 1958 годзе ў вёсцы Пасека, што на Старадарожчыне. Скончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Працаваў у шматтыражцы “Інтэграл”, старадарожскай раённай газеце “Поступ Кастрычніка”, “Гомельская праўдзе”, “Звяздзе”, часопісе “Вожык”. Зараз — заснавальнік і галоўны рэдактар газеты “Частный детектив”. Жыве ў Мінску.
Выдаў каля пятнаццаці кніг паэзіі, прозы, сатыры, публіцыстыкі: “Я хачу на сваю планету”, “Здань на хутары”, “Споведзь знявечаных душ”, “Аднойчы ў ціхім завулку”, “Дзежка дзёгцю”, “Адлуп”, “Ад аргазму да маразму”, “Пустадомкі”, “Глобус Беларусі” і інш. Асобныя творы друкаваліся ў часопісах “Неман”, “Маладосць”, штотыднёвіку “Літаратура і Мастацтва”, газетах “Літаратурная Беларусь”, “Народная Воля”, “Свободные новости”, “Наша Ніва” і інш.