Сяргей Абламейка


“Дом літаратара”


Мінск: “Галіяфы”

Пра кнігу:


Героі апавяданняў Сяргея Абламейкі жывуць адначасова ў нашым часе, у нядаўнім мінулым і ў недалёкай будучыні. Яны належаць да няісных пісьменніцкіх саюзаў, адпачываюць у няісных дамах творчасці, друкуюцца ў часопісах, якіх няма, працуюць у выдавецтвах, якіх ніколі не было, і абмяркоўваюць нікім не напісаныя творы. Антураж і дэкарацыі кнігі прыйшлі як бы з паралельнага свету, і ёсць толькі аддаленае падабенства з тым, што было або яшчэ будзе. Затое жыццёвыя калізіі, што леглі ў аснову кожнага апавядання, — рэальныя, зямныя і вечныя.


Пра аўтара:


Сяргей Абламейка — пісьменнік, гісторык, журналіст. Нарадзіўся ў 1962 годзе ў Мінску. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў слесарам на МАЗе, выкладаў гісторыю ў школе, быў навуковым супрацоўнікам Музея народнай архітэктуру і побыту, пасля — Скарынаўскага цэнтра. З верасня 1990 года працуе на “Радыё Свабода”. Аўтар кніг “EGOізмы” і “Настальгія” (доўгі спіс прэміі Гедройца-2015). Апублікаваў шэраг працаў па гісторыі Беларусі. Тэксты перакладаліся на італьянскую, польскую, чэшскую і рускую мовы.

Вынікі апошніх гадоў:
2015 2014 2013 Маяк Минска Наращивание волос Минск Цветной френч
Арганізатары: