Валянцін Акудовіч


”Прачнуцца ранкам у сваёй краіне”


Вільня: “Логвінаў”

Пра кнігу:


Гэта не кніга. Гэта збор тэкстаў, які хацеў бы стацца кнігай, але... Залішне рознымі былі тыя часы і эпохі, калі яны пісаліся. Як, адпаведна, моцна розніўся і сам ад сябе аўтар. Таму мы не лішне перабольшым, калі скажам, што ў гэтага збору не адзін, а цэлы хаўрус аўтараў, якія толькі паводле даўняй завядзёнкі пазначаныя агульным імем і прозвішчам — Валянцін Акудовіч.

Пра аўтара:


Валянцін Акудовіч нарадзіўся ў 1950 г. у мястэчку Свіслач Гарадзенскай вобласці. Філосаф, эсэіст, культуролаг. Скончыў Літаратурны інстытут у Маскве (1980). Працаваў рэдактарам і намеснікам галоўнага рэдактара ў штотыднёвіку “Культура”, а пазней рэдагаваў культуралагічныя і філасофскія часопісы “Крыніца”, “Фрагменты”, “Перекрёстки”.
Кіраўнік аддзялення філасофіі і літаратуры “Беларускага калегіуму”.

Аўтар кніг “Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека” (1998), “Разбурыць Парыж” (2004), “Дыялогі з Богам” (2006), “Код адсутнасці” (2007), “Архіпелаг Беларусь” (2010), “Кніга пра Нішто” (2012).

Кніга “Код адсутнасці” перакладзеная на літоўскую, рускую і нямецкую мовы. “Дыялогі з Богам” — па польскую. Асобныя тэксты друкаваліся ў Башкірыі, Венгрыі, Германіі, Македоніі, Манголіі, Сербіі, ЗША, Украіне, Літве, Польшчы, Расіі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі.

У розныя гады быў лаўрэатам літаратурных прэміяў штотыднёвіка “ЛіМ”, часопіса “Крыніца”, Беларускага гуманітарнага цэнтра, прэміі Беларускага ПЭН-цэнтра імя Алеся Адамовіча, літаратурных прэмій “Гліняны Вялес” і “Залатая літара”. Дзяржаўная ўзнагарода — медаль “За воинскую доблесть” (1970).

Майстар спорту СССР па турызму (1980).

Вынікі апошніх гадоў:
2015 2014 2013 Маяк Минска Наращивание волос Минск Цветной френч
Арганізатары: