Васіль Ткачоў
“Высокі страх”
Мінск: “Мастацкая літаратура”
Пра кнігу:
Каму спатрэбіліся цёплыя абноўкі халоднай зімою? Што такое высокі страх? Хто выпіў ваду? Пра ўсё гэтае і шмат што іншае даведаюцца юныя чытачы, калі пазнаёмяцца з новай кнігай пісьменніка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Васіля Ткачова. Героі яго твораў самі робяць добрыя справы і вучаць іх рабіць іншых.
Пра аўтара:
Нарадзіўся ў 1948 годзе у вёсцы Гута Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і вясковых настаўнікаў. Пасля заканчэння Ільічоўскай сярэдняй школы (1966) працаваў у раённых газетах (г. Івацэвічы і г. п. Карма). Скончыў факультэт журналістыкі Львоўскай вышэйшай ваенна-палітычнай навучальні (1973). Служыў у Туркменіі ваенным карэспандэнтам. У 1979—1980 гг. працаваў рэдактарам рэкламы камбіната «Туркменгандальрэклама» (Ашхабад). З 1980 г. — карэспандэнт шматтыражкі «Сельмашавец» (Гомель), у 1983—1985 гг. — стыліст, спецыяльны карэспандэнт абласной газеты «Гомельская праўда». У 1989 г. абраны сакратаром Гомельскага абласнога аддзялення СП БССР. Сябра СП СССР з 1989 г.
Першае апавяданне надрукаваў у 1966 г. (часопіс «Вясёлка»). Выдадзены зборнікі апавяданняў для дзяцей «Хітры Данік» (1975) і «Партрэт салдата» (1984), для дарослых — «Дзень у горадзе» (1985), а таксама кніга публіцыстыкі «Пахвалі пражыты дзень» (1988). Аўтар п'ес «Сівы бусел» (пастаўлена ў 1985), «Вокны» (пастаўлена ў 1985), «Прыгоды з Канапухіным» (пастаўлена ў 1988), «Лесвіца» (пастаўлена ў 1988), «Кветкі-ягадкі» (пастаўлена ў 1990), аднаактоўкі «Дублёр» і інш.