Маргарыта Прохар
“Восень у Вільнюсе”
Мінск: “Мастацкая літаратура”
Пра кнігу:
Кніга Маргарыты Прохар «Восень у Вільнюсе» запрашае ў падарожжа ў розныя краіны. Героі аповесцей — людзі са сваёй філасофіяй, іх лёс няпросты, але яны вучацца пераадольваць абставіны, як, напрыклад, Марцін з аповесці «За аблокамі душы», што трапіў у Прагу без сяброў і знаёмых і вучыўся выжываць сам. Амаль дэтэктыўная гісторыя аповесці «Восень у Вільнюсе» прыводзіць гераіню да пераасэнсавання сваіх адносін да людзей. Рамантычная аповесць «Паўночнае лета» расказвае пра незвычайнае каханне, што пачалося з простай сустрэчы на беразе Балтыйскага мора. Героі апавяданняў шукаюць сваё шчасце, вучацца разумець іншых і не скарацца лёсу.
Пра аўтара:
Маргарыта Прохар — пісьменніца і радыёкарэспандэнт. Нарадзілася ў 1979 годзе ў Карэлічах. Скончыла філалагічны факультэт БДУ (2002) і аспірантуру пры БДУ (2006). Працуе старшым рэдактарам на Беларускім радыё. Аўтар кніг прозы «Насустрач сонцу», «Набліжэнне».