Аляксей Палачанскі


“Мой цвік”


Мінск: “Галіяфы”

Пра кнігу:


Кніга Аляксея Палачанскага “Мой цвік” — прыклад маладой беларускай прозы, дзе ўздымаюцца праблемы сучаснасці праз унутраны свет лірычнага героя і персанажаў апавяданняў. Насычанасць тэкстаў разважаннямі і сканцэнтраванасць на ўнутраных спробах зразумець сябе ў гэтым свеце ствараюць атмасферу адчужанасці і разгубленасці, што набліжае дэбютную кнігу А. Палачанскага да такіх кірункаў літаратуры, як экзістэнцыялізм і экспрэсіянізм.

Пра аўтара:


Аляксей Палачанскі — празаік. Пісаць пачаў з шасці гадоў, а нешта ўцямнае стала атрымлівацца, як паступіў у БДУ. Скончыў радыёфізічны факультэт. За час вучобы апавяданняў назбіралася на цэлы зборнік на больш як 100 старонак. “Мой цвік” — дэбютная кніга аўтара.

Вынікі апошніх гадоў:
2016 2015 2014 2013
Арганізатары: