Анатоль Івашчанка


”Анаталогія”


Мінск: “Кнігазбор”

Пра кнігу:


Акрамя імя аўтара і агульнай вокладкі, тэксты, што ўвайшлі ў гэтую кнігу, аб'ядноўвае тое, што ўсе яны напісаныя ў дваццаць першым стагоддзі. Некаторыя апавяданні пад сапраўдным імем аўтара друкуюцца ўпершыню.


Пра аўтара:


Анатоль Івашчанка нарадзіўся ў 1981 годзе ў Мінску. Скончыў філфак БДУ, аспірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН Беларусі. Ад 2003 г. і да высялення арганізацыі з Дома літаратара працаваў у Саюзе беларускіх пісьменнікаў (кіраўнік справаў). Шэсць гадоў выкладаў беларускую мову ў БНТУ. Цяпер адказны сакратар часопіса “Дзеяслоў”. Фіналіст конкурсу Беларускага ПЭН-цэнтра імя Наталлі Арсенневай (2003), лаўрэат прэміі “Залата літара” (2005), прэміі "Экслібрыс" імя Аляксандра Ўласава (2014). Аўтар кніг “Вершnick”, “Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй”, “Хай так”, "Анаталогія".

"Анаталогія" — дэбютная празаічная кніга Анатоля Івашчанка, за якую ён у 2016 годзе атрымаў прэмію "Дэбют" імя М. Багдановіча ў намінацыі "Проза".

Вынікі апошніх гадоў:
2015 2014 2013 Маяк Минска Наращивание волос Минск Цветной френч
Арганізатары: