Алесь Дзятлаў


“Памылка старога глушца”


Мінск: “Мастацкая літаратура”

Пра кнігу:

Аўтар больш за дваццаць гадоў працаваў у часопісе “Родная прырода”. Шматлікія вандроўкі па запаведных мясцінах, вывучэнне жыцця лесу і яго насельнікаў далі багаты матэрыял для напісання твораў. Чытач пазнаёміцца з дзікімі звярамі і птушкамі, спазнае іх поўнае небяспекі жыццё, даведаецца пра сапраўдныя трагедыі, што адбываюцца ў лясных нетрах. У некаторых апавяданнях уздымаюцца пытанні ўзаемадачыненняў чалавека з прыродай, яго часам жорсткае стаўленне да “братоў нашых меншых”. Аўтар вядзе шчырую размову з сучаснікамі пра любоў і спагаду да ўсяго жывога на Зямлі.


Пра аўтара:



Алесь Дзятлаў нарадзіўся ў 1936 г. у вёсцы Туркі Бабруйскага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і настаўніка. У 1959 г. скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у глыбоцкай раённай газеце “Сцяг камунізму” (1959-1961), у “Чырвонай змене” (1961-1973). У 1973-1975 гг. — сябра сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі кінастудыі “Беларусьфільм”, у 1975-1980 гг. — карэспандэнт рэспубліканскай газеты “Звязда”, з 1980 г. — рэдактар аддзела навукі часопіса “Родная прырода”. Сябра СП СССР з 1979 г.

Першае апавяданне надрукаваў у 1970 г. (газета “Літаратура і мастацтва”). Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў “Росы на поплаве” (1974), “Белы месяц сакавік” (1977), “Начное неба ў ліпені” (1981), “Сляды” (1981), “Вяртанне” (1987), “У вераснёвы вечар” (1987), “Парог” (1993).
Вынікі апошніх гадоў:
2015 2014 2013 Маяк Минска Наращивание волос Минск Цветной френч
Арганізатары: