Алесь Бяляцкі


“Іртутнае срэбра жыцця”


Мінск

Пра кнігу:


Беларускі праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі, асуджаны па палітычных матывах на чатыры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, у сваіх лістах на волю згадвае апошнія падзеі, якія папярэднічалі арышту, найбольш важныя і цікавыя моманты з замежных паездак. Першыя лісты для гэтай кнігі напісаныя ў верасні 2012 года, апошнія — у чэрвені 2013, але змешчаны яны па храналогіі падзеяў, а не па датах напісання, з захаваннем на пісьме традыцыйнай для беларусаў мяккасці маўлення.

Асобна пададзеныя лісты “Сустрэчы салідарнасці”, падрыхтаваныя да публікацыі іх адрасаткай Ірынай Пракопчык.

Пра аўтара:



Алесь Бяляцкі — грамадскі дзеяч, праваабаронца, літаратар. Нарадзіўся ў 1962 годзе. У 1986 быў адным са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», потым — старшынём гэтай арганізацыі. З 1989 па 1998 гады — дырэктар Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. З 1997 кіруе праваабарончым цэнтрам «Вясна».

У сакавіку 2006 года Вацлаў Гавэл уручыў Алесю Бяляцкаму прэмію Homo Homini за праваабарончую дзейнасць. У тым жа годзе Алесь Бяляцкі быў вылучаны на Нобелеўскую прэмію міру. У 2007 быў абраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека.

Аўтар кніг «Літаратура і нацыя» (1991), «Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера» (2006), «Асвечаныя беларушчынай» (2013), «Іртутнае срэбра жыцця» (2014), «Халоднае крыло радзімы» (2014). Лаўрэат прэміі Беларускага ПЭН-цэнтра імя Алеся Адамовіча (2013).

Цалкам кнігу “Іртутнае срэбра жыцця” можна спампаваць тут.
Вынікі апошніх гадоў:
2016 2015 2014 2013
Арганізатары: