Віталь Воранаў


“Шэптам”


Беласток: “Wschodzący Białystok”

Пра кнігу:


Кніга апавяданняў “Шэптам” Віталя Воранава інспіраваная паганскай традыцыяй, народнай медыцынай і шаптунствам беларускага Палесся і Падляшша. Зборнік з 18 тэкстаў заснаваны на матэрыялах, сабраных падчас экспедыцыі па рэгіёне беларуска-польскага памежжа. Кніга выйшла па-беларуску і ў перакладзе Манікі Уранэк на польскую мову. Ілюстрацыі выканаў беларускі мастак Уладзімір Блюднік. Выданне здзейсненае ў межах мастацкай стыпендыі Прэзідэнта горада Беласток.

Пра аўтара:


Віталь Воранаў — беларускі літаратар, выдавец, перакладчык і публіцыст. Нарадзіўся ў 1983 годзе. Вучыўся ў школе № 2 у Глыбокім (1991—1995). У 1996 разам з бацькамі эміграваў у Польшчу. Атрымаў сярэднюю адукацыю і дыплом у Першым прыватным ліцэі ў Познані (1999—2003). Вучыўся ва ўніверсітэце імя Адама Міцкевіча ў Познані і ўніверсітэце Масарыка ў Брне. Сузаснавальнік і старшыня Беларускага культурна-асветніцкага цэнтра ў Познані. Заснавальнік выдавецтва «Белы крумкач». Адзін з рэдактараў літаратурнага часопісу «Паэтычныя Сшыткі» (Гнезна, Польшча), у якім у 2013 годзе выйшаў зборнік апавяданняў «Wielkie Księstwo Białoruś» (Вялікае княства Беларусь). Кніга «Шэптам» — дэбютная кніга прозы аўтара.

Вынікі апошніх гадоў:
2016 2015 2014 2013
Арганізатары: