Уладзімір Саламаха


“І няма шляху чужога”


Мінск: “Мастацкая літаратура”

Пра кнігу:


У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Саламахі ўключаны сацыяльна-псіхалагічныя аповесці. Героі твораў — нашы сучаснікі: ветэраны, людзі сярэдняга пакалення, моладзь. У кожнага з іх свой няпросты лёс, сваё стаўленне да рэчаіснасці. Але ўсе яны, перамагаючы складанасці быту і ўзаемаадносін з людзьмі, прыходзяць да разумення, што чалавек у любых, нават у трагічных для яго сітуацыях, павінен заставацца чалавекам. Гэтым і мацуецца жыццё.

Пра аўтара:


Нарадзіўся ў 1949 годзе ў вёсцы Бераснёўка Кіраўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і рабочага.

Пасля заканчэння Скачкоўскай сярэдняй школы Кіраўскага раёна (1966) быў залічаны на працу карэктарам у рэдакцыю раённай газеты «Кіравец». Пасля заканчэння факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1975) працаваў старшым рэдактарам Дзяржаўнага камітэта БССР па кінематаграфіі. З 1983 г. працуе ў рэдакцыі часопіса «Маладосць» — спачатку літсупрацоўнікам, цяпер загадчыкам аддзела публіцыстыкі. Сябра СП СССР з 1982 г.

У друку пачаў выступаць як журналіст з 1966 г. Першыя апавяданні апублікаваў у 1977 г. (часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг прозы «На ўзмежку радасці» (1980), «Заўтра ў дарогу» (1985), «Кавалёк — лесавая былінка» (1988), «Цяпло чужога сэрца» (1990).

Па яго сцэнарыях зняты шэраг дакументальных і мультыплікацыйных фільмаў.

Вынікі апошніх гадоў:
2016 2015 2014 2013
Арганізатары: