Мікалай Пашкевіч


“Вера”


Брэст: “Альтэрнатыва”

Пра кнігу:


Лёс чалавека — кропля ў гісторыі грамадства. Але ж з такіх кропель якраз і складаецца гэтая гісторыя. Бо чаго яна вартая без чалавечых жыццяў, памкненняў, учынкаў?

У кнізе на аснове дакументальнага матэрыялу апавядаецца пра жыццё ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, жыхара вёскі Рубель Столінскага раёна, Сцяпана Данілавіча Кажаноўскага — аднаго з мільёнаў тых, хто прайшоў праз няпростыя выпрабаванні, апынуўся на полі бою дабра і зла, каб адстаяць, захаваць і прадоўжыць гісторыю Радзімы.

Адрасуецца ўсім, хто неабыякавы да мінулага нашай краіны, лёсу асобнага чалавека — неад’емнай часцінкі гісторыі народа.

Пра аўтара:


Мікалай Пашкевіч нарадзіўся 5 ліпеня 1958 г. у в. Рубель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Рубельскай сярэдняй школе (1965—1975), служыў у войску (1976—1978). Закончыў філалагічны факультэт і завочна аспірантуру Брэсцкага дзяржаўнага інстытута імя А.С. Пушкіна. З 1988 года працаваў на кафедры беларускага мовазнаўства. Да 2013 года — старэйшы выкладчык Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Даследуе праблемы рыторыкі і стылістыкі. Асноўныя працы: «Рыторыка: метадычныя рэкамендацыі» (2004), дапаможнік «Рыторыка: практыкум для філалагічных спецыяльнасцей універсітэтата» (2006), вучэбна-метадычныя дапаможнікі «Праца з тэкстам на ўроках беларускай мовы» (1993; у суаўтарстве), «Праблемы транслінгвістыкі» (2010), «Рубельскі лексіка-фразеалагічны слоўнік» (2008), кніга «У родным слове адгукаецца душа….» (2012).

Вынікі апошніх гадоў:
2016 2015 2014 2013
Арганізатары: