Уладзімір Несцяровіч


“Круты ўзлёт”


Мінск: “Галіяфы”

Пра кнігу:


У аповесці апавядаецца пра гарадок Гранітагорск. Яго няма на геаграфічнай карце свету, не існуе і Грай-ракі. Аднак гісторыя, якая адбываецца з галоўным героем гэтага літаратурнага твора, зусім рэальная. Яна аб тым, што лёс — не адзіная вырашальная сіла, што ўладарыць над чалавечым жыццём.

Пра аўтара:



Уладзімір Несцяровіч — мастак, выкладчык, паэт. Ягоныя вершы — адкрыты дыялог з прыродай, шчыры аповед пра ўбачанае, аднойчы перажытае. Як чалавек творчай прафесіі ён заўсёды ў пошуку: тэматыка яго твораў даволі шырокая і разнастайная. У іх знаходзяць сваё адлюстраванне аўтабіяграфічныя эпізоды, згадкі пра незабыўныя сустрэчы з сябрамі і знаёмымі, гістарычная памяць народа пра мінулае Беларусі і многае іншае.

“Круты ўзлёт” — трэцяя кніга Уладзіміра Несцяровіча. Першая — паэтычны зборнік “Сто дарог” — выйшла ў 2008 годзе. Затым пісьменнік выдае аповесць “Непрыручанае рэха”. Пра сябе ён гаворыць так: “Крэда майго жыцця — творчы пошук”.

Вынікі апошніх гадоў:
2016 2015 2014 2013
Арганізатары: