Анатоль Казлоў


“Той, хто абганяе сны”


Мінск: “Мастацкая літаратура”

Пра кнігу:


У кнігу Анатоля Казлова “Той, хто абганяе сны” ўвайшлі чатыры аповесці: “Абганяючы сны”, “Паразумецца з ветрам”, “Далонь на плячы”, “Так і жывём”, у якіх рэалістычнае пераплятаецца з містычным, сон мяжуе з явай. Героі аповесцяў — звычайныя людзі з іх паўсядзённымі турботамі, процьмай патаемных жаданняў і памкненнем “не быць як усе”.

Пра аўтара:


Нарадзіўся ў 1962 годзе ў вёсцы Асінаўка Краснапольскага раёна. Пасля заканчэння школы працаваў піянерважатым у Выдранскай васьмігадовай школе Краснапольскага раёна. У 1985 годзе закончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў карэспандэнтам Буда-Кашалёўскай раённай газеты “Авангард”. З 1985 па 1987 гг. служыў у Савецкай Арміі, затым працаваў загадчыкам аддзела радыёінфармацыі ў Буда-Кашалёве, карэспандэнтам, в. а. загадчыка аддзела лістоў Краснапольскай раённай газеты “Чырвоны сцяг”. У 1988–1990 гг. вучыўся ў аспірантуры Інстытута літаратуры АН БССР. З 1990 г. — рэдактар аддзела публіцыстыкі часопіса “Полымя”, з 1992 г. — рэдактар аддзела прозы часопіса “Маладосць”, з 2003 г. — галоўны рэдактар газеты “Літаратура і мастацтва”.

Першыя апавяданні і абразкі былі апублікаваны ў 1985 г. Аўтар кніг прозы “Міражы ценяў”, “Адкуль явіліся Яны”, “Юргон”, “…І тады я памёр”, “Незламаная свечка”, “Минск и ворон, Париж и призрак” і інш. Член СП Беларусі з 1991 г.
Вынікі апошніх гадоў:
2016 2015 2014 2013
Арганізатары: