Антон Францішак Брыль


“Ян Ялмужна”


Мінск: “Кнігазбор”


Пра кнігу:


Пан Ольбрахт Гаштаўт — гаспадар Геранёнскага замка, магутны ваяр, важны ўраднік і найвялікшы ў краі аматар паданняў аб няўпомных часах. Пакоі Гаштаўта размаляваныя дзіўнымі фрэскамі, вакол яго двароў стаяць старажытныя лясы, а ў лясах і на ўзлесках чыняцца небывалыя справы. Але пана Ольбрахта ніякія цуды, здаецца, не здзіўляюць — ён і сам не просты, і знаёмцы ў яго незвычайныя. І нават пра яго кухмістра Яна Ялмужну можна расказаць цэлую казку.

Пра аўтара:


Антон Францішак Брыль — беларускі пісьменнік і перакладчык. Нарадзіўся ў 1982 годзе ў Мінску. Фіналіст конкурсу маладых літаратараў імя У. Караткевіча ў 2005 годзе. Аўтар зборніка вершаў "Не ўпаў жолуд" (2011). Пераклаў на беларускую мову казку Дж. Р. Р. Толкіна “Каваль з Вялікага Вутану”, стараангельскую паэму “Бэўвульф”, творы Ўільяма Батлера Ейтса, Гая Валерыя Катула, Сюзаны Кларк, Гілберта Кіта Чэстэртана і інш. Аповесць “Ян Ялмужна” — дэбютная кніга прозы аўтара.

Вынікі апошніх гадоў:
2013 2014
Арганізатары:


Партнёры: