Алёна Беланожка


“Чамадан з кракадзілавай скуры”


Мінск: “Выдавецкі дом “Звязда”

Пра кнігу:


“Чамадан з кракадзілавай скуры” — захапляльная аповесць з сучасным і сапраўды “галівудскім” сюжэтам. Перад галоўнай гераіняй, маладой жанчынай з дзёрзкім характарам, стаіць амаль што недасягальная мэта: даведацца, каму спатрэбілася выкрасці яе, а пасля, нечакана для самой сябе, выратаваць свет. Усё гэта не можа адбыцца без дапамогі цэлай каманды хлопцаў і дзяўчат, якія, натхнёныя энергічнасцю сваёй сяброўкі, заўсёды гатовыя пускацца ў самыя неверагодныя авантуры. Але ніякія прыгоды не адбыліся б, каб не дзіцячая мара галоўнай гераіні аб вялікім чамадане з кракадзілавай скуры…

Аповесць адрасаваная маладзёжнай аўдыторыі.

Пра аўтара:



Алёна Беланожка нарадзілася ў 1985 годзе ў Магілёве. Скончыла Магілёўскае дзяржаўнае вучылішча культуры імя Н. Крупскай (2004), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Працавала рэжысёрам Узорнай эстраднай студыі “Вясёлыя ноткі”, рэдактарам і метадыстам па культурна-дасугавай дзейнасці Магілёўскага гарадскога цэнтра культуры і вольнага часу.

Піша на беларускай і рускай мовах. Друкавалася ў газетах “Магілёўскія ведамасці”, “Веснік Магілёва”, часопісе “Маладосць” і інш. Аўтар паэтычнага зборніка “В шаге от неба” (2007). “Чамадан з кракадзілавай скуры” — дэбютная кніга прозы пісьменніцы.

Спампаваць аповесць “Чамадан з кракадзілавай скуры” можна тут.

Вынікі апошніх гадоў:
2016 2015 2014 2013
Арганізатары: