Ілля Сін


“Белетрыстыка”


Мінск: “Макулатура” / “Каўчэг”

Пра кнігу:


“Макулатура” прапануе першую антылітаратурную кнігу, напісаную па-беларуску. Берлінскі гей-актывіст, які прачнуўся ў грымёрцы сельскага дома культуры, чароўная ўдзельніца гладыятарскіх баёў на сцэне сусветна вядомай оперы, выпадковы ўдзельнік Вызваленчай вайны ў Бангладэшы і загадкавы манцёр Гібрыеў... Усіх гэтых персанажаў аб’ядноўвае толькі адно: ім карціць набіць рыла свайму аўтару! Але нічога не атрымліваецца, рукі кароткія. Візу для пераадольвання мяжы паміж літаратурай і рэчаіснасцю мае толькі ён, аўтар. Таму папярэджваем па-добраму: прачытайце гэтую кнігу! Бо іначай ён вас усіх таксама напіша.

Пра аўтара:


Ілля Сін — аўтар пяці кніг трансгрэсіўнай прозы, удзельнік мастацкага руху “БумБамЛіт” (1995—1999), лідар групы экзістэнцыйнай клаунады “Тэатр псіхічнае неўраўнаважанасці” (1997—2010), арганізатар і ўдзельнік некалькіх соцень імпрэзаў на Беларусі і ў іншых краінах, стыпендыят літаратурнай праграмы “Homines Urbani” (Кракаў, 2008) і Міжнароднага дома пісьменніка і перакладчыка (Вентспілс, 2010).

Спампаваць кнігу "Белетрыстыка" можна тут.

Вынікі апошніх гадоў:
2016 2015 2014 2013
Арганізатары: