Віктар Патапенка


“Загадкі пушчанскай патапечы”


Мінск: Выдавец Віктар Хурсік

Пра кнігу:

У цэнтры новай кнігі Віктара Патапенкі — аповесць “Загадкі пушчанскай патапечы”. Гэта твор пра незвычайныя прыгоды жыхароў Стаўбцоўшчыны, якія жывуць у забалочаных мясцінах Налібоцкай пушчы, асэнсаванне імі часу і свайго месца ў ім, іх грамадзянскую адказнасць перад мінулым і будучыняй. Кароткія апавяданні і міні-п’еса для дарослых “Гульня з маўклівай праўдай” напісаныя паводле ўспамінаў з часоў службы ў міліцыі.


Пра аўтара:



Віктар Патапенка нарадзіўся ў 1955 годзе ў вёсцы Калодзезкая Касцюковіцкага раёна (пахаваная пасля радыяцыйнай забруджання). З 1974 па 1976 год служыў у войску. У 1982 годзе скончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Працаваў у рэдакцыях газет “Чырвоная змена”, “Трудовой путь”, “На страже Октября”. З 1986 па 2003 год служыў у органах унутраных спраў, апошнія тры гады з іх — у Камітэце па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. У 2003-2004 гады — намеснік галоўнага рэдактара штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Аўтар публіцыстычнага зборніка “Арганізавана супраць арганізаванай”, зборніка апавяданняў “Я — оперупаўнаважаны...”, беларускага дэтэктыва “Сустрэчная паласа”, кнігі ўспамінаў пра паэта Алеся Пісьмянкова “Шлях бярозамі значаны”, зборніка “Загадкі пушчанскай патапечы”.


Вынікі апошніх гадоў:
2015 2014 2013 Маяк Минска Наращивание волос Минск Цветной френч
Арганізатары: