Адам Глобус


“Гісторыі пра Менск і яго ваколіцы”


Вільня: “Логвінаў”

Пра кнігу:


Кнігу складаюць гісторыі, дзеянне якіх адбываецца ў сталічным і беларускім Менску. Героі кнігі — надзвычайныя і, можна сказаць без усялякага перабольшвання, казачныя. Глобусаўскія “Гісторыі пра Менск і яго ваколіцы” маюць чатыры часткі: пра людзей, пра рэчы і з’явы, пра горад і пра жывёл. Кожная частка напоўненая кароткімі і вельмі насычанымі тэкстамі. Сюжэты разгортваюцца імкліва, а заканчваюцца зазвычай самым неверагодным чынам.

Пра аўтара:


Адам Глобус нарадзіўся ў 1958 годзе ў мястэчку Койданава (Дзяржынск). Скончыў педагагічнае аддзяленне Мінскай мастацкай вучэльні (1977), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі ўніверсітэт (1983). Працаваў чарцёжнікам, мастаком-рэстаўратарам, мастаком-афарміцелем, рэдактарам у часопісе “Родник”. Цяпер займаецца выдавецкай дзейнасцю (выдавецтва “Сучасны літаратар”).

Удзельнік таварыства “Тутэйшыя” (1986—1990). Сябра СП СССР (з 1988), СП БССР (з 1989).

Аўтар паэтычных кніг “Парк” і “Скрыжаванне”, зборнікаў апавяданняў “Дамавікамерон”, “Койданава” і “Адзінота на стадыёне”, зборніка аповесцяў “Браслаўская стыгмата” і “Толькі не гавары маёй маме”, рамана “Дом” і інш.

У 2013 годзе кніга Адама Глобуса “Сказы” атрымала 3 месца на прэміі Гедройца.

Вершы і апавяданні Адама Глобуса перакладзены на асноўныя мовы свету, а таксама на асецінскую і каталонскую, друкаваліся ў Вялікабрытаніі, Германіі, Славеніі, Чэхіі, Польшчы і Расіі (“Оборотни” (1991), “Demonokameron” (1993), “Лирика.by” (выбраныя паэтычныя і празаічныя творы ў расійскім перакладзе, 2007)).

Вынікі апошніх гадоў:
2015 2014 2013 Маяк Минска Наращивание волос Минск Цветной френч
Арганізатары: