Алег Ждан


“Трэба цярпець”


Мінск: “Мастацкая літаратура”

Пра кнігу:


Жыццё чалавека пасля так званай перабудовы — вось агульны змест апавяданняў Алега Ждана. Людзі маладыя і сталыя, насельнікі сталіцы і малых беларускіх гарадоў — усе яны так ці інакш перажываюць і вечныя, і паўсядзённыя праблемы, выяўляюць характэрныя рысы народа. Піша Алег Ждан падчас з добрым гумарам, падчас з разуменнем драматычнасці жыцця, а часам — з горкай іроніяй.

Пра аўтара:


Нарадзіўся ў 1938 годзе ў горадзе Смаленску. Скончыў гісторыка-геаграфічны факультэт Магілеўскага педагагічнага інстытута (1960). Працаваў на будаўніцтве Карагандзінскага металургічнага камбіната (г. Цемір-Таў), у Прыташкенцкай геафізічнай партыі, затым — на будаўніцтве Брацкага, лесапрамысловага комплексу. З 1963 г. жыве ў Мінску. Працаваў на трактарным заводзе абрубшчыкам, грузчыкам, выбівальшчыкам, наждачнікам, начальнікам змены (1963—1972), рэдактарам на Беларускім тэлебачанні (1972—1973), на кінастудыі «Беларусьфільм» (1973—1976, 1983—1984). Скончыў завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута ў Маскве (1969). Сябра СП СССР з 1983 г.

Першае апавяданне апублікаваў у газеце «Литературная Россия». Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Во время прощания» (1975), «В гостях и дома» (Масква, 1977), «Знакомый» (1977), «Черты и лица» (Масква, 1985), «По обе стороны проходной» (Масква, 1987), «Самостоятельная жизнь» (1990).
Вынікі апошніх гадоў:
2016 2015 2014 2013
Арганізатары: