Кастусь Травень


“Дзень, калі загінуў Апалон”


Вільня: “Логвінаў”

Пра кнігу:

У кніжцы творы можна падзяліць на тры тэмы. Адна прысвечаная кіно, тэхналогіі кіназдымкаў, творчаму працэсу напісання кінасцэнароў і працы кінарэжысёраў. Пісьменнік Фёдар Уладзіміравіч, каб выканаць заказ па стварэнні кінасцэнара, вымушаны ажывіць свае ўласныя ўспаміны і вярнуцца на мяжу жыцця-смерці, дзе ён ізноў балансуе на тонкай ніці быцця над безданню роспачы.

У аповесці “Дзень, калі загінуў Апалон” аўтар паказвае пісьменніка, стрыманага і стомленага прабеглым жыццём, які піша сцэнар, здымае фільм, аналізуе, даследуе і тлумачыць феномен Кахання. Фактычна гэтая аповесць — ода Каханню і сэнсу чалавечага жыцця, трагічны крык адчаю.

Аўтар увогуле аддае шмат ўвагі тэме Кахання, вядзе чытачоў ад апавядання “Пад зорным небам Айчыны” з кніжкі “Брыгадны генерал” да аповесці “Час збіраць камяні” з кніжкі “Гульня белымі фігурамі”.

Другая частка аб’яднаная назвай “Главы ненапісанага рамана”. Апошнія гады перад пачаткам буржуазнай рэвалюцыі 1991—1993 гадоў, якія былі абазначаны ўладай як “Перабудова”. Гэтымі глаўкамі аўтар нібыта правакуе чытача адказаць на пытанне: цікавыя чытачу тыя гістарычныя часы ці сучасныя жыхары зямной кулі жывуць толькі “тут і цяпер”…


Пра аўтара:


Кастусь Травень (сапраўднае імя — Кудраўцаў Яўген Аляксандравіч) нарадзіўся ў 1947 годзе ў вёсцы Суботнікі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў МПІ ім. М. Горкага ў 1970 годзе, факультэт геаграфіі і біялогіі. Друкаваўся ў “Нашай Ніве”, у штотыднёвіках “ЛіМ”, “Новы час”, у часопісах “Архэ”, “Дзеяслоў”, “Акно”, у альманахах “Гоман” і “Панядзелак”. Уладальнік “Залатога пяра” ў намінацыі “Проза” за 2006 год у часопісе “Гоман”. Выдаў у 2007 годзе кнігу прозы “Маўчы і будзь хітрым”, а ў 2008 годзе — кнігу апавяданняў і крытычных артыкулаў “Гульня белымі фігурамі”. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2007.

Вынікі апошніх гадоў:
2015 2014 2013
Арганізатары: