Юры Станкевіч


“Паўночны вецер для спелых пладоў”


Мінск: “Галіяфы”

Пра кнігу:

Раман “Паўночны вецер для спелых пладоў” пра далёкія студэнцкія гады і каханне нечакана пераклікаецца з сучаснасцю. Дзеянне прапанаваных аповесцяў адбываецца як у мінулым, так і ў будучыні, і тая будучыня цяпер падаецца аўтарам на мяжы фантастыкі і прыпавесці.

Некалькі вострасюжэтных апавяданняў разгортваюць асноўныя тэмы творчасці пісьменніка, найважнейшая з якіх — нацыянальнае самавызначэнне.


Пра аўтара:



Юры Стнкевіч нарадзіўся ў Барысаве ў 1949 годзе. Рана пакінуў школу і пачаў працаваць. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту, пасля заканчэння якога працаваў у “Барысаўскай аб’яднанай газеце”. Неўзабаве пераехаў у Мінск. Быў літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзелу часопіса “Маладосць”, загадчыкам аддзела часопіса “Крыніца”. З 1990 году — сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Напісаў некалькі раманаў, шмат аповесцяў і апавяданняў, а таксама каля дзесятка п'ес і кінасцэнарыяў. Сярод іх напісаныя ў рэалістычным ключы, аўтабіяграфічныя творы — “Сезонныя гульні ў футбол”, “Партрэт выпускніка на фоне “адлігі”, “Сястра мая, Света”, а таксама эксперыментальныя рэчы: раманы “Любіць ноч — права пацукоў”, аповесці “Псеўда”, “Прузі”, “Бесапатам”, п'есы “Шэва”, “Гарпіі”, “Армагедон-1895”. Найважнейшымі кнігамі з’яўляюцца “Любіць ноч — права пацукоў” (1998), “Апладненне ёлупа” (2005), “Мільярд удараў” (2008), “П’яўка” (2010).

Быў двойчы намінаваны на літаратурную прэмію “Гліняны Вялес” з раманам “Мільярд удараў” (2008) і раманам “П’яўка” (2010). У 2013 годзе кніга Станкевіча “Шал” (2012) трапіла ў кароткі спіс прэміі Гедройца.


Вынікі апошніх гадоў:
2015 2014 2013
Арганізатары: