Уладзімір Сіўчыкаў


”Уладзевы гісторыі”


Мінск: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў

Пра кнігу:

Кнігу прозы Уладзіміра Сіўчыкава склалі фрывольныя і дасціпныя тэксты, іранічна-займальныя і лёгка чытэльныя жыццёвыя показкі, а часам і трагікамічныя гісторыі ды фацэцыі.


Пра аўтара:


Уладзімір Сіўчыкаў — пісьменнік, мастак, выдавец. Нарадзіўся ў 1958 годзе ў горадзе Жодзіна. Скончыў Мінскую мастацкую вучэльню (1977) і філалагічны факультэт Беларускага дзяржуніверсітэта (1986). Жыве ў Мінску.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1990, Беларускага ПЭН-Цэнтра з 2004, Беларускай асацыяцыі журналістаў з 2009.

Аўтар кнігі апавяданняў і п’ес “Гульня ў тастамант” (1992), кніг прозы “Лісты да брата” (1998), “Бювар” (2009), “Уладзевы гісторыі” (2015), кніг паэзіі “Высакосны год” (2004), “Кошык Велікодны” (2014), слоўніка-даведніка “2000 русских, 2000 белорусских идиом…” (сумесна з А. Баярынай, 2006). Укладальнік (разам з А. Марачкіным) і адзін з аўтараў альбомаў “Жодзінцы. Жывапіс. Графіка. Мастацкае слова” (2008), “Рыцары Пагоні і Арла” (2010).

Творы Уладзіміра Сіўчыкава перакладаліся на балгарскую, грузінскую, рускую, славацкую і украінскую мовы.


Вынікі апошніх гадоў:
2015 2014 2013
Арганізатары: