Славамір Адамовіч


“Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана”


Мінск: “Наш дом”

Пра кнігу:

“Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана” — аўтабіяграфічны раман Славаміра Адамовіча. У кнізе расказваецца гісторыя чалавека, які паехаў на чужыну на заробкі і, пабачыўшы жыццё нізоў тамтэйшага грамадства, вяртаецца на радзіму.


Пра аўтара:



Славамір Адамовіч нарадзіўся ў 1962 г. на станцыі Унежма Анежскага раёну Архангельскай вобласці. У 1977 годзе скончыў 8 класаў Будслаўскай школы; у 1979 г. — Свірскае СПТВ-17. Працаваў у Казахстане, у саўгасе “Будслаўскі”, на Беларускай чыгунцы, на станкабудаўнічым заводзе імя Kiрава ў Мінску. У 1986-1992 гг. вучыўся на філфаку БДУ; з 1991 па 1995 гг. працаваў у “Настаўніцкай газеце”.

У 2000 годзе Славамір Адамовіч знаходзіўся ў ЗША, працаваў на будоўлях Нью-Ёрка. У верасні 2002-га выехаў у Нарвегію, дзе атрымаў від на жыхарства і дазвол на работу. У Нарвегіі пражыў 8 гадоў.

Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў (з 1999 г.). Аўтар зборнікаў вершаў: "Кальварыйскія клёны" (1990), "Зямля Ханаан" (1993), "Зваротныя правакацыі" (1994), "Каханне пад акупацыяй" (1996), "Спіраль Бруна" (1997), "Плавільшчыкі расы" (1999), "Турэмны дзённік" (2001).

Першую кнігу рамана "Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана" можна прачытаць тут.

Вынікі апошніх гадоў:
2015 2014 2013
Арганізатары: