Уладзімір Сцяпан
"Адна капейка"
Мінск: Літаратура і Мастацтва

У зборнік Уладзіміра Сцяпана "Адна капейка” ўвайшлі найлепшыя творы, напісаныя аўтарам за апошнія восем гадоў: навелы, апавяданні і тэксты без пэўнай жанравай маркіроўкі. Большасць з іх была надрукаваная ў беларускіх часопісах і газетах. Некаторыя — перакладзеныя на рускую, украінскую і польскую мовы.

Урывак

Я знайшоў восемдзесят сем капеек. Бывае і такое шчасце.

Тая «неверагодная» падзея адбылася пагодным чэрвеньскім днём, пасля апоўдня. Першыя дні бясконцых, як заўсёды на пачатку падаецца, летніх вакацый. Ішоў я сабе ад аўтобуснага прыпынку да пляца з фантанам праз парк. Звычайна ў тым парку, а даклад- ней — скверы, мужчыны віно п’юць, за жыццё гамоняць, а па вечарах хлопцы за прыпынкам, пад таполямі ды каштанамі, адносіны высвятляюць, б’юцца ці з дзяўчатамі абдымаюцца-цалуюцца. Сам не ведаю, чаму менавіта праз сквер падаўся, а не асфальтам, паўз клумбы з гладыёлусамі да настуркамі, якія яшчэ і не думалі рас-пускацца. Ні якіх прыкмет вялікага шчасця не назіралася. Сонца свяціла звычайна, птушкі ціўкалі будзённа, з чырвоных заводскіх комінаў валіў у высокае летняе неба дым.

"Адна капейка”




Валянцін Акудовіч
Уладзімір Арлоў
Малгажата Бухалік
Пётр Казакевіч
Павал Касцюкевіч
Ганна Кісліцына
Адам Паморскі
Барыс Пятровіч
Андрэй Хадановіч
Лешак Шарэпка