Адам Глобус
"Сказы"
Мінск: Харвест

Анатацыя
У новы зборнік вядомага беларускага літаратара Адама Глобуса ўвайшлі кнігі розных гадоў. Тут і "Меркаванні”, напісаныя для інфармацыйнага сайта, і "Крутагорскія казкі”, і "Хлопчыкі” ― апавяданні пра дзяцінства, і "Расейская кунсткамера, і "Блогус” ― блог, перакампанаваны для штодзённай газеты.

Зборнік "Сказы” мае арыгінальную кампазіцыю. Складзеную рукою майстра, які здатны як пісаць, так і маляваць.

"Ружовыя радзімкі"

У мужчыны было шмат радзімак, а ў жанчыны іх зусім не было. Мужчыне спадабалася жанчына без радзімак, а жанчыне глянуўся мужчына з Ружовымі радзімкамі, і яны закахаліся адно ў аднаго. Яны так цалаваліся і кахаліся, так абдымаліся і прыціскаліся, так перапляталіся і любіліся, што палова Ружовых радзімак, нейкім чынам, узяла і перапаўзла з мужчыны ды на жанчыну, але праз гэта каханкі ўсё адно не разлюбілі адно аднаго.




Валянцін Акудовіч
Уладзімір Арлоў
Малгажата Бухалік
Пётр Казакевіч
Павал Касцюкевіч
Ганна Кісліцына
Адам Паморскі
Барыс Пятровіч
Андрэй Хадановіч
Лешак Шарэпка